Шчолкінэ
Шчолкіна (руск.: Щёлкино, укр.: Щолкіне, крымскатат.: Щёлкино) — горад у Ленінскім раёне Крыма[1]. Цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Насельніцтва 10 328 чал. (2018 год). З’яўляецца самым маладым горадам рэспублікі (з 18 снежня 1992 г.)[2]. З 1978 па 1989 гг. развіваўся як важны цэнтр перспектыўнай атамнай прамысловасці, але пасля прызнання ўчастка будоўлі геалагічна нестабільным, эканоміка горада перайшла на постіндустрыяльныя рэйкі, якія задалі пляжны і фестывальны тыпы турызму, а таксама звязаныя з імі сектар паслуг і прыватнае прадпрымальніцтва[3]. Шчолкіна з’яўляецца адзіным горадам Крыма, дзе вуліцы не маюць назваў, а маюцца толькі нумары дамоў[4]. Таксама Шчолкіна з’яўляецца адзіным горадам Азоўскага мора, чые пляжы адносна глыбаководныя[5].
Зноскі
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым, большая частка якога кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ История Щёлкина и окрестностей(недаступная спасылка)
- ↑ Город Щёлкино Архівавана 4 мая 2018.
- ↑ Яндекс Щёлкино
- ↑ Щёлкино Тревел.ру Архівавана 27 сакавіка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчолкінэ
- Итоги переписи населения в Крымском федеральном округе 2014 года на сайте Крымстата Архівавана 25 верасня 2015.(руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Лэнінскага раёна (Крым) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.