Шчэбра
Шчэбра[1] (польск.: Szczebra) — вёска ў Польшчы, за 6 км на поўнач ад Аўгустова і за 88 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Блізне. Уваходзіць у склад Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства, частка гміны Навінка. Насельніцтва 280 чалавек (2006).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мястэчка ўтварылася да 1783 года і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шчэбра апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
На 1827 год у Шчэбры было 18 будынкаў.
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Шчэбра апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Шчэбра знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах яна ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 123 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 641 чал.
Славутасці
Страчаная спадчына
- Касцёл Святога Юзафа (XVIII ст.)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Chlebowski B. Szczebra // Słownik geograficzny… T. XI. — Warszawa, 1890. S. 826.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Аўгустоўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.