wd wp Пошук:

Шыбам

Будынкі ў горадзе Шыбам, з традыцыйнымі дзвярамі і вокнамі

Шыбам (араб. شبام) — горад у Хадрамауце, Емен, насельніцтва 13.316 жыхароў (2004). Шыбам быў сталіцай царства Хадрамаут некалькі разоў.

Архітэктура

Шыбам славіцца сваёй архітэктурай, якая ўключана ў праграму Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Усе дамы ў Шыбаме пабудаваны з глінянай цэглы, прыкладна 500 дамоў маюць 5-11 паверхаў,[1] кожны паверх ўяўляе сабой кватэру, якую займае адна сям’я. Такога тыпу будынкі былі закліканы абараняць жыхароў горада ад набегаў бедуінаў. Хоць Шыбам існуе ўжо каля 2000 гадоў, большасць гарадскіх дамоў былі пабудаваныя ў XVI ст. Многія з іх неаднаразова перабудоўваліся за апошнія стагоддзі.

Шыбам часта называюць «найстарэйшым горадам небаскробаў у свеце» або «пустынях Манхэтанам», гэта таксама найстаражытны прыклад гарадскога планавання, заснаванага на прынцыпе вертыкальнага будаўніцтва. У Шыбаме знаходзяцца самыя высокія гліняныя будынкі ў свеце, некаторыя з іх ўзвышаюцца на 30 м і больш.

Шыбамскія небаскробы звужаюцца да верху. Яны ўяўляюць сабой вежы, якія вельмі шчыльна стаяць адна да адной, і злучаюцца з дапамогай балконаў-пераходаў. Матэрыялам для будаўніцтва паслужыў мадар — гліняна-саламяная цэгла-сырэц. Самы стары дом у Шыбаме, які дайшоў да нашых дзён, датуецца 1609 г. Да таго ж, Шыбам — верагодна, першы ў горадабудаўнічай гісторыі прыклад планавай забудовы, заснаванай на прынцыпе вертыкальнасці. Размяшчэнне будынкаў, іх вышыні рэгламентаваны такім чынам, каб кожны дом-вежа атрымліваў прыкладна аднолькавую колькасць сонечнага святла. Праз увесь горад праходзіць даволі шырокі праспект, ад якога адыходзяць шматлікія вуліцы і завулкі. Самыя вузкія з іх маюць у шырыню не больш за 2 метры.

Зноскі

  1. Helfritz, Hans (April 1937). Land without shade. 24. 201-16.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be