Шымкент
Шымкент (каз.: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэння ў Казахстане (да 2018 года адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана і з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны.
Прэзідэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасці горад у краіне[6]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краін СНД» у 2011 годзе[7].
Гісторыя
Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагоддзяў. На працягу стагоддзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагоддзя праз Сайрамскі аазіс прайшлі ў Маверанахр войскі Чынгісхана, пасля чаго ён стаў часткай уладанняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагоддзі ў выніку паспяховых ваенных дзеянняў супраць ханаў Ак-Орды і Залатой Арды Цімур уключыў яго ў састаў сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагоддзя Шымкент увайшоў у састаў Казахскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагоддзяў стаў аб’ектам нашэсцяў джунгарскіх заваёўнікаў.
Насельніцтва
Большую частку насельніцтва горада саставаюць казахі (65 %), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (15 %) і узбекі (14 %).
Эканоміка
Шымкент з’яўляецца адным з вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай металургіі, машынабудавання, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Гарады-пабрацімы
- Магілёў, Беларусь
- Стывенейдж, Вялікабрытанія
- Ізмір, Турцыя
- Стамбул, Турцыя
- Адана, Турцыя
- Патая, Тайланд
- Грасета, Італія
- Байінь, Кітай
- Худжанд, Таджыкістан
Вядомыя асобы
- Мікалай Мікалаевіч Афанасьеў (1911—1970) — беларускі інжынер-будаўнік.
Зноскі
- ↑ Об изменении численности населения Республики Казахстан с начала 2018 года до 1 ноября 2018 года (нявызн.). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 7 снежня 2018.
- ↑ Проект развития агломерации Шымкента обсудили в акимате ЮКО (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2018. Праверана 24 снежня 2018.
- ↑ Колькасць насельніцтва РК па асобных этнасах Архівавана 16 лістапада 2012.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
- ↑ Паштовыя індэксы Казахстана
- ↑ Афіцыйны сайт акімата горада Архівавана 20 лютага 2015.
- ↑ Партал навін Mail.ru са спасылкамі на «Интерфакс-Казахстан» Архівавана 14 снежня 2014.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шымкент
- Афіцыйны сайт акамата горада Архівавана 18 жніўня 2008.
- Рэгіянальны партал горада. Бізнес-партал горада Архівавана 16 студзеня 2013.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.