wd wp Пошук:

Шэрбур-Актэвіль

Шэрбур-Актэвіль (фр.: Cherbourg-Octeville, да лютага 2000 года — Шэрбур) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, у дэпартаменце Манш (рэгіён Нармандыя). Сукупнае насельніцтва гарадоў Шэрбур і Актэвіль да іх зліцця ў адну адміністрацыйную адзінку склала 42 318 чалавек (паводле перапісу 1999 года). Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёна Шэрбур складала 117 865 чалавек.

Геаграфія

Шэрбур размешчаны на поўначы паўвострава Катантэн, на беразе праліва Ла-Манш. Плошча горада складае 6,9 км².

Гісторыя

У пачатку X стагоддзя землі паўвострава Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёна былі далучаны да Нармандcкага герцагства. Падчас Стагадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж англічанінамі і французамі і шэсць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.

З 1898 года ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расійскі імператар Мікалай II сустрэўся з французскім прэзідэнтам Арманам Фальерам, для складання франка-расійскага саюза. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнер «Тытанік» пасля адплыцця з Саўтгемптана.

У чэрвені 1940 года горад быў захоплены нямецкімі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 года, з гэтага часу і да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых портаў у Еўропе.

Эканоміка

У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, ёсць вытворчасць фотаматэрыялаў, адзення, мэблі і піва.

Вядомыя ўраджэнцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be