Саўтгемптан
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Саўтгемптан, значэнні.
Саўтге́мптан (англ.: Southampton, МФА: [saʊθˈhæmptən]) — горад і порт на паўднёвым узбярэжжы Вялікабрытаніі, на беразе Ла-Манша.
Саўтгемптан атрымаў гарадскі статус у 1964 годзе.[2]
Насельніцтва 222 тыс. жыхароў (2005). Плошча 49,84 км². Паштовыя індэксы SO14-SO19. Тэлефонны код 023.
Гісторыя
Горад узнік на месцы старажытнарымскага паселішча Clausentum, вядомага з 43 г. н.э. У Сярэднявеччы Саўтгемптан ператварыўся ў адзін з вядучых портаў Англійскага каралеўства. Адсюль вывозілі воўну і скуру, а наўзамен увозілі віно з Аквітаніі. Для Плантагенетаў гэта быў мост, які злучаў іх французскія ўладанні з Англіяй. У 1447 г. Саўтгемптан быў надзелены правамі графства.
У XVII і XVIII стст. саўтгемптанскі порт прыйшоў у заняпад і ажыў толькі з прыходам чыгуначнага паведамлення з Лонданам у 1840 г. Глыбіня бухты дазволіла размясціць тут сучасны док, да якога маглі прычальваць гіганцкія марскія судны. Менавіта з Саўтгемптана адправіўся ў свой фатальны круіз «Тытанік». Тутака ж пачыналіся рэйсы і яго субрата «Алімпік». Сюды ж прыходзіў іх трэці субрат «Брытанік»: у прыватнасці, для выгрузкі параненых першай сусветнай.
У 1862 г. у Саўтгемптане быў заснаваны Інстытут Хартлі (цяпер універсітэт), а ў 1951 г. пачалося будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода і нафтаналіўнога порта.
Палітыка
Саўтгемптан кіруецца саветам унітарнай адзінкі, які складаецца з 48 дэпутатаў, выбраных у 16 акругах. У выніку апошніх выбараў 26 месцаў у савеце займаюць кансерватары[3].
Утварэнне
У 1952 г. Універсітэцкі каледж Хартлі атрымаў каралеўскую хартыю і быў ператвораны ў Саўтгемптанскі ўніверсітэт, які ў наш час уваходзіць у групу 20 найбольш прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі (групу «Расел»).
Эканоміка
У Саўтгемптане размешчана штаб-кватэра Carnival Corporation & plc, англа-амерыканскай кампаніі, найбуйнейшага ў свеце аператара круізных судоў. Акцыі кампаніі ўваходзяць у індэксы S&P 500 і FTSE 100.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20190709042006/http://www.citypopulation.de/UK-Cities.html
- ↑ City Status for Southampton. The Times. February 12, 1964.
- ↑ Дэпутаты гарадскога савета
Літаратура
- Саўтгемптан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 197—198. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саўтгемптан
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Саўтгемптан з космасу (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.