Эль-Кусейр
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кусейр.
Эль-Кусейр (араб. القصير — «невялікая крэпасць») — егіпецкі горад на беразе Чырвонага мора[2]. Размешчаны за 130 км на поўдзень ад Хургады і за 130 км на поўнач ад Марса-Алама.
Гісторыя
Яшчэ пры егіпецкім фараоне Ментухатэпе IV на гэтым месцы быў заснаваны горад Джаау, які ўвайшоў у XVI ном. Джаау быў важным старажытнаегіпецкім портам. У прыватнасці, з яго адпраўлялі марскія экспедыцыі ў краіну Пунт. Караблі для асабліва буйных экспедыцый будавалі ў Фівах, і цягнулі ў Джаау волакам, праз Вадзі-Хамамат[3].
У эліністычны перыяд тут стаяў горад Леўкас Лімен (Белая гавань). У 1999 годзе падчас раскопак у «Старым Кусейры» былі выяўлены папірусы, якія распавядаюць пра гісторыю Кусейра ў рымскую і сярэдневяковую эпохі.
У ісламскі перыяд Эль-Кусейр атрымаў сваю сучасную назву. Да прыходу ісламу гэты горад пачаў прыходзіць у запусценне, аднак пры Мамлюках Кусейр стаў выкарыстоўвацца для адпраўкі паломнікаў у Хіджаз — і горад ізноў заквітнеў.
У часы французскай акупацыі ў Кусейре знаходзіўся адзін з цэнтраў барацьбы за свабоду.
Цяпер Эль-Кусейр набірае папулярнасць курорта.
Славутасці
У Кусейре знаходзяцца рэшткі рымскага порта, у якім было знойдзена мноства амфар і керамічных вырабаў. Таксама ў горадзе можна пабачыць асманскі форт Селіма і мячэць Аль-Фарран[4].
Зноскі
- ↑ http://www.geonames.org/360531
-
↑ [Al Qusayr — FREE Al Qusayr information Encyclopedia.com: Find Al Qusayr research](http://www.encyclopedia.com/doc/1E1-Qusayr-A.html) - ↑ Гюрепъммюъ Днпнцю Б Ярпюмс Осмр
- ↑ القصير Архівавана 8 сакавіка 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эль-Кусейр
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.