wd wp Пошук:

Эль-Фаюм

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фаюм. Эль-Фаю́м — адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы ў Сярэднім Егіпце, размешчаны ў Фаюмскім аазісе і акружаны з усіх бакоў Лівійскай пустыняй. Насельніцтва — 306 393 жыхары (2005).

Фараоны 12-й дынастыі часта мелі рэзідэнцыі ў Фаюме, які называўся тады Шэдыт. Пра гэта сведчаць раскапаныя Фліндэрсам Пітры рэшткі храмаў і пахавальных пірамід. У пазнейшыя часы Шедыт (копц. П-ём) быў вядомы як Горад гадаў, або Кракадылопаль, пераназваны Пталамеямі ў Арсіною і меў бога-заступніка Себека з галавой кракадзіла. Тут жа знаходзіўся знакаміты Лабірынт, апісаны Герадотам. Сярод шматлікіх археалагічных знаходак Фаюмскай вобласці сусветную славу здабылі фаюмскія партрэты. Эль-Фаюм таксама вядомы пад назвай «Горад кракадзілаў і партрэтаў».

Вадзяныя колы

У Фаюме ёсць некалькі вялікіх кірмашоў, мячэцей, лазняў і папулярны штотыднёвы рынак. Канал, які называецца Бахр-Юсуф, праходзіць праз горад, па яго берагах стаяць дамы. Два масты перакінуты цераз раку: адзін складаецца з трох арак, па ім праходзіць галоўная вуліца; другі складаецца з дзвюх арак, над ім узвышаецца мячэць султана Кайтбея — падарунак ад жонкі ў гонар мамлюкскага султана ў Фаюме. У цэнтры горада знаходзіцца канал, з чатырма вадзянымі коламі, якія былі прыняты ў правінцыі Фаюм у якасці нацыянальнага сімвала.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.geonames.org/361320
  2. Citypopulation.de

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be