Эльбасан
Эльбасан (алб. Elbasan) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе ракі Шкумбіні, за 54 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Албаніі Тыраны. Насельніцтва — каля 100 тысяч жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці і акругі.
Гісторыя
Да пачатку Другой сусветнай вайны Эльбасан выглядаў тыповым асманскім горадам у Албаніі, з сумессю ўсходніх і сярэдневяковых будынкаў, вузкімі брукаванымі вуліцамі і вялікім базарам. У горадзе жыло таксама хрысціяне. У той час горад меў насельніцтва каля 15 000 жыхароў.
Эльбасан быў пад кантролем розных краін і народаў: сербаў, македонцаў, балгараў, аўстрыйцаў і італьянцаў. Горад робіцца цэнтрам ісламу ў Албаніі пасля турэцкай акупацыі.
Архітэктура і славутасці
У Эльбасане размешчана крэпасць XV стагоддзя, у якой створаны музей. Таксама ў горадзе ёсць турэцкія лазні XVI стагоддзя, праваслаўная царква Святой Марыі і Музей партызанскай вайны.

Гарады-пабрацімы
Дунауйвараш, Венгрыя
/
Косаўска-Мітравіца[d], Сербія / Рэспубліка Косава
Нові-Лігурэ[d], Італія
Трэвіза, Італія
Турку, Фінляндыя
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльбасан- Сайт адміністрацыі горада Эльбасан
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.