Эльчэ
Эльчэ (ісп.: Elche) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі, размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Валенсія, у правінцыі Алікантэ. Паводле дадзеных перапісу 2008 года Эльчэ мае насельніцтва ў 228,3 тысяч жыхароў[1], займаючы, такім чынам, трэці радок самых густанаселеных гарадоў супольнасці пасля Валенсіі і Алікантэ, а таксама ўваходзіць у спіс 20 найбуйнейшых іспанскіх гарадоў.
Частка муніцыпалітэта з’яўляецца прыбярэжнай, але галоўная частка гораду размяшчаецца ў каля 11 км ад Міжземнага мора. Невялікі ручай Віналопа працякае праз горад, падзяляючы яго на дзве часткі.
Гісторыя
Ла Алькудыя знаходзіцца ў 10 км ад месца размяшчэння сучаснага горада і з’яўляецца непасрэдным папярэднікам Эльчэ. Гэты горад быў заселены грэкамі, а затым заняты карфагенянамі і рымлянамі. Грэчаскія каланісты стварылі тут сваю калонію, назваўшы яе Гэліке каля 600 года да н.э. Рымляне называлі горад Ілісі (па-іспанску: Ilici) і надалі яму статус калоніі, пасля кароткага візантыйскага валадарства, готы занялі горад і ўсталявалі ў ім біскупскі пасад.
Эльчэ страціў сваё значэнне ў перыяд маўрытанскай акупацыі. Арагонскі кароль Хаймэ II узяў горад у XIII стагоддзі падчас Рэканкісты. Горад рос на працягу XVIII стагоддзя і стаў гуляць больш важную ролю ў XIX стагоддзі з прыходам сюды чыгункі і буму прамысловага развіцця.
Спорт
У горадзе маецца футбольны клуб «Эльчэ».
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Elche supera ya los 228.300 habitantes Архівавана 26 лютага 2009., INFORMACION.es
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльчэ
- Віртуальны тур па гораду
- Гарадская панарама
- Музеі Эльчэ Архівавана 5 сакавіка 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Алікантэ
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.