Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пуэбла (значэнні). Гераічная Пуэ́бла-дэ-Сараго́са (ісп.: Heróica Puebla de Zaragoza),
Пуэбла-дэ-лос-Анхелес (ісп.: Puebla de los Ángeles),
Го́рад Анёлаў (ісп.: Angelópolis) або Пуэ́бла (ісп.: Puebla) — горад і муніцыпалітэт у Мексіцы, сталіца штата Пуэбла.
Агульныя звесткі
Буйны археалагічны цэнтр Лацінскай Амерыкі. Важны прамысловы, транспартны, навуковы і эканамічны цэнтр Мексікі. У 1987 годзе аб’яўлены ЮНЕСКА горадам Сусветнай спадчыны.
Асаблівасцю Пуэблы з’яўляецца тое, што гэта адзіны горад у свеце, размешчаны паміж чатырох вулканаў: Пік Арысаба (5747 м), Папакацепетль (5500 м, актыўны і пастаянна дзеючы, горад Мехіка знаходзіцца з процілеглага, паўночнага боку вулкана), Істаксіуатль (5220 м) і Малінчэ (4503 м). Усе чатыры вулкана — самыя высокія кропкі Мексікі і адны з самых высокіх у Паўночнай Амерыцы, пасля гары Мак-Кінлі ў ЗША і горы Логан у Канадзе.
Пуэбла звязана шашэйнымі дарогамі з усімі буйнымі гарадамі Мексікі, Цэнтральнай Амерыкі і ЗША. Размешчаны за 90 км ад Мехіка, на пласкагор’е на вышыні 2135 метраў. У горадзе бярэ пачатак шаша Пуэбла-Панама. За 23 км ад цэнтра знаходзіцца міжнародны аэрапорт, які з’яўляецца запасным Міжнароднага аэрапорта горада Мехіка.
Насельніцтва — 1540 тыс. чалавек, у зоне гарадской агламерацыі пражывае 2385 тысяч чалавек[1]. Чацвёрты па плошчы і колькасці насельніцтва горад у Мексіцы, пасля Мехіка, Гвадалахары і Мантэррэя.
У 1999 годзе падчас землетрасення горад пацярпеў значныя разбурэння.
Гісторыя
Заснаваны ў 1531 як гандлёвы цэнтр паміж Веракрусам і Мехіка. Гэта адзін з першых гарадоў, заснаваных іспанскімі канкістадорамі ў Мексіцы і на Амерыканскім кантыненце. У гісторыкаў ёсць дзве версіі адносна паходжання назвы горада, абедзве яны маюць дакументальныя пацверджанні. Паводле першай версіі, назва паходзіць ад cartas puebla (Лісты аб засяленні), у якіх іспанскія манархі давалі дазвол канкістадорам для заснавання новых гарадоў. Другая, больш верагодная версія кажа аб тым, што назва паходзіць ад імя францысканскага святара Хуана дэ ла Пуэбла, які ў Іспаніі займаўся падборам місіянераў, якія суправаджалі канкістадораў і заснавалі горад[2].
5 мая 1862 года, падчас франка-мексіканскай вайны, каля Пуэблы адбылася бітва, у якой мексіканская армія пад камандаваннем Ігнасіа Сарагосы атрымала перамогу над пераважаючымі сіламі французаў. У гонар гэтага палкаводца Кангрэс штата Пуэбла змяніў імя горада на Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса (Гераічная Пуэбла Сарагосы, ісп. Heroica Puebla de Zaragoza). Аднак, гэта назва выкарыстоўваецца дастаткова рэдка і толькі ў некаторых афіцыйных дакументах; у штодзённай гаворцы жыхароў горада частае ўжыванне Пуэбла-дэ-лос-Анхелес ці нават Анхелаполіс (горад анёлаў, ісп. Angelópolis)[2][3], у той час як астатнія мексіканцы і лацінаамерыканцы называюць яе проста Пуэбла. 5 мая адзначаецца ў Мексіцы і некаторых штатах ЗША як нацыянальнае свята, аднак выхадных святочным днём ён з’яўляецца толькі ў Пуэбле[4],[5].
Славутасці
Сярод мексіканцаў Пуэбла лічыцца гастранамічнай сталіцай краіны і радзімай большасці страў мексіканскай кухні.
- Сабор — асвечаны ў 1649 годзе. Другі па велічыні ў Мексіцы. Знакаміты каштоўным аздабленнем алтароў, мармуровымі калонамі, разьбянымі лавамі хору, жывапісам.
- Капэла Расарыа ў царкве Санта-Дамінга. Шэдэўр барока, сцены, скляпенні, калоны пакрытыя пазалочаным драўляным арнаментам і разьбой па стуку.
- Музей Ампара — прыватны музей старажытнай Мексікі.
- Манастыр Санта-Роса. Менавіта тут упершыню прыгатавалі пікантны шакаладны соус mole poblano.
Фотаздымкі
- Кафедральны сабор
- Храм Святога Францыска
- Урадавы будынак у Пуэбле
- Капэла
- Цэнтр Пуэблы
- Царква Святога Хуана Божага
Зноскі
- ↑ El Inegi presenta resultados del Censo de Población y Vivienda 2010, en cinco años 73 mil personas han migrado de Puebla a Estados Unidos Архівавана 18 жніўня 2011.
- 1 2 Міфы і рэальнасць аб заснаванні Пуэблы Архівавана 23 чэрвеня 2010.
- ↑ http://www.filosofia.buap.mx/Graffylia/1/41.pdf Архівавана 5 студзеня 2012.
- ↑ Выходные праздничные дни в Мексике в 2011 года
- ↑ Выходные праздничные дни в Мексике в 2012 года
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.