Эрфурт
Э́рфурт (ням.: Erfurt) — горад у Германіі, адміністрацыйны цэнтр федэральнай зямлі Цюрынгія. Насельніцтва 203,2 тыс. чалавек (2009).
Эканоміка
Буйны прамысловы цэнтр і транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: машынабудаванне, хімічная, мэблевая, радыёэлектронная, абутковая, паліграфічная, харчасмакавая[1].
Адукацыя
У горадзе дзейнічае Медыцынская акадэмія[1]. Эрфурцкі ўніверсітэт.
Славутасці
- Міжнародная выстаўка кветак.
- Гатычны ансамбль сабора (12—15 стст.) і царквы Северыкірхэ (13—14 стст.)[1].
Вядомыя асобы
- Максімільян Карл Эміль Вебер
- Райнгард Гелен (1902—1979) — нямецкі ваенны дзеяч, адзін з кіраўнікоў разведкі на Усходнім фронце
Зноскі
- 1 2 3 Эрфурт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура
- Эрфурт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрфурт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.