wd wp Пошук:

Ябланец-над-Нісаў

Я́бланец, Ябланец-над-Нісаў, Ябланец-над-Нісай (чэшск.: Jablonec nad Nisou, ням.: Gablonz an der Neiße) — горад у Чэхіі, на рацэ Ныса-Лужыцка; другі па велічыні ў Ліберэцкім краі. Адміністрацыйны цэнтр раёна Ябланец-над-Нісай.

Насельніцтва 44,8 тыс. жыхароў (2007).

Здаўна развіта шкляная прамысловасць (вытворчасць тэхнічнага шкла і біжутэрыі на заводзе «Ябланекс»). Машынабудаванне, лёгкая (баваўняная) і хімічная прамысловасць.

Ябланец упершыню згадваецца як вёска ў 1356. Вытворчасць біжутэрыі распачата тут у XVIII стагоддзі. Па ўказе аўстрыйскага імператара Франца II вёска Ябланец атрымала ў 1806 статус гарадскога паселішча; 28 сакавіка 1866 Ябланец стаў горадам. У XIX стагоддзі Ябланец квітнеў дзякуючы шкляной прамысловасці, але ўжо напачатку XX стагоддзя прыйшоў у заняпад; насельніцтва горада значна скарацілася; у 1930-х вытворчасць біжутэрыі была прыпынена.

28 кастрычніка 1918 года Чэхаславакія абвясціла пра сваю незалежнасць ад Аўстра-Венгрыі. У раніцу 11 снежня быў заняты чэшскімі войскамі з Млада-Баляслава. Нямецкі Фольксвер не аказаў супраціўлення. Па перапісу насельніцтва 1930 года 79,5 % жыхароў горада былі нямецкага паходжання ці гаварылі на нямецкім і 16,5 % чэшскага паходжання ці гаварылі на чэшскай мове. Па перапісу 2001 года суадносіны складаюць 1,5 % да 92,5 %.

У кастрычніку 1938 горад быў заняты войскамі гітлераўскай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны пачалося адраджэнне ябланецкай шкляной прамысловасці.

Горад з’яўляецца цэнтрам турызму і спорту (маюцца плавальны басейн, чатыры стадыёна (з іх адзін хакейны), 13 спартыўных залаў і 16 спартыўных пляцовак). Злучаны трамвайнай лініяй з суседнім горадам Ліберэц.

Ябланец вядомы сваімі архітэктурнымі збудаваннямі першай паловы XX стагоддзя, а таксама царквой Святога Духа ў стылі барока.

Насельніцтва

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 12 705 15 560 22 833 31 993 43 242 39 147 50 084
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2010
Насельніцтва 32 749 36 116 36 679 42 179 45 937 45 266 46 439

Гл. таксама

Спасылкі

  1. https://www.mestojablonec.cz/cs/magistrat/informace/zpravy/aktualni-zpravy/novym-primatorem-jablonce-nad-nisou-se-stal-jiri-cerovsky.html
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be