Яварыў
Яварыў (укр.: Яворів) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Яварыўскага раёна. Размешчаны на рацэ Шкло (прыток Сана) за 50 км на захад ад Львова.
Гісторыя
Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1436 г. 2 ліпеня 1569 г. горад атрымаў магдэбургскае права, а з канца XVI ст. ў горадзе дзейнічала брацтва. За падтрымку Багдана Хмяльніцкага ў 1648—1657 гг. многія гараджане былі пакараны, а на горад наклалі кантрыбуцыю.
У другой палове XVII ст. горад меў добрую сістэму фартыфікацыі, у ім часта спыняўся кароль Ян III Сабескі, да 1772 г. горад — гандлёва-рамесны цэнтр (пераважна шаўство) на шляху Львоў — Ярослаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) горад знаходзіўся ў складзе Аўстрыі.
У XIX ст. і аж да 1939 г. Яварыў — павятовы горад. З сярэдзіны XIX — у пачатку ХХ ст. у Явараве адбываецца ўкраінскі культурна-патрыятычны ўздым. 3 сакавіка 1918 г. ў горадзе адбылося «свята дзяржаўнасці і свету» (веча) у падтрымку дзеянняў урада Украінскай Народнай Рэспублікі, у якім прынялі ўдзел каля 20 чыс. чал.
26 верасня 1939 г. нямецкая авіяцыя бамбардзіравала горад, у выніку чаго быў разбураны гістарычнае Вялікае прадмесце. 27 верасня горад заняў 17-ы стралковы корпус Чырвонай Арміі.
У савецкі перыяд (з 1939 г.) у Явараве камуністычнай уладай здзяйсняўся прыгнёт нацыянальных і рэлігійных патрэб мясцовага насельніцтва, хоць патрыятычны рух у горадзе быў бесперапынным. З дэмакратызацыяй жыцця ў СССР у канцы 1980-х гг. у Явараве з новай сілай падымаецца хваля ўкраінскага нацыянальнага ўздыму, афіцыйна адраджаецца рэлігійнае жыццё.
Рэлігія
Першым сакральным будынкам у горадзе быў драўляны парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Марыі Панны, заснаваны ў 1454 г. і існавалы да 1776 года. У гэтым касцёле ў 1678 г. быў ахрышчаны сын караля Яна Сабескага Канстанцін. Другі парафіяльны касцёл быў пабудаваны ў 1639 годзе з каменя.
Праваслаўны прыход вядомы з сярэдзіны XVI ст. У Яварове быў шэраг праваслаўных (пазней — уніяцкіх) цэркваў:
- Царква на Вялікім прадмесці Успення Багародзіцы, пабудаваная 1568 г., зацверджаную каралём Стэфанам Баторыем 15 мая 1578 г. Царква была пабудавана з дрэва, у тыповай для украінскіх зямель таго часу манеры.
- Царква Святога Юрыя, пабудаваная ў 1588 г. на падставе прывілеі караля Жыгімонта ІІІ.
- Царква Раства Багародзіцы на Малым прадмесці. Першы дакумент, які сведчыць пра яе, датуецца 12 красавіка 1573 г., драўляная.
- Царква Святога Юрыя новая, пабудаваная ў 1904 г. з каменя.
- Манастыр васіліянак, заснаваны ў 1621 г.
У 1658 годзе была заснавана сінагога.
Галерея
- Гарадская адміністрацыя
- Царква Раства Багародзіцы УГКЦ
- Каталіцкі касцёл св. Пятра і Паўла
- Цэнтральная плошча
- Рынак
- Старая вуліца
- Царква Успення Багародзіцы
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Львоўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Мастыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Наваград-Валынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пішчанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Туркіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Яварыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Львоўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.