wd wp Пошук:

Якубаўшчынскі сельсавет

Яку́баўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Старыя Крукі.

Утвораны 27 сакавіка 1959 года ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Глінаўскага і Чэраскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Якубаўшчына[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старыя Крукі[2]. 5 ліпеня 1983 года ў склад сельсавета з Павяцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Варанькі і хутар Застарынцы)[3]. 24 жніўня 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрасы, сельсавет перайменаваны ў Чэраскі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1992 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be