wd wp Пошук:

Янаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Янаўскі сельсавет. Я́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Хоцімск (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 7 верасня 2000 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Хоцімскага пассавета. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Трасцінскага сельсавета[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Азёраўка, Альшоў 2, Бесядскі Прудок, Васілёўка 1, Васілёўка 2, Дружба, Канаўка, Малуноўка, Шаладонаўка, Янаўка і пасёлкі Круглы, Пагранічнік.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 349 чалавек[2], з іх 95,4 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хоцімскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2000 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be