wd wp Пошук:

Янгон

Янго́н (раней Рангу́н, бірм.: ရန်ကုန်, jàɴɡòʊɴ MLCTS: Rangun) — горад у М’янме, былая сталіца краіны (з 6 лістапада 2005 рэзідэнцыя ўрада перанесена ў Найп’да).

Насельніцтва: 6 млн чалавек (2007)

Гісторыя горада

Горад быў заснаваны на месцы монскага паселішча Дагон, узнікненне якога датуецца каля 500 г. н. э. Гэта была невялікая рыбацкая вёска вакол пагады Шведагон. У 1753 г. кароль Алаўнпая заняў Ніжнюю Бірму і пераназваў горад у Горад Рангун, што азначае канец варожасці. Горад перажыў вялікі пажар у 1841 г. і разбурэнні падчас другой англа-бірманскай вайны 1852 г.

Геаграфія

Касмічны здымак наваколляў Янгона

Янгон размешчаны ў Ніжняй М’янме ў зліцця рэк Янгон і Бага прыкладна ў 30 км ад заліва Мартабан.

Клімат

Клімат Янгона паводле класіфікацыі кліматаў Кёпена — трапічны мусонны[1]. З мая па кастрычнік доўжыцца сезон дажджоў, у які выпадае большая частка гадавой нормы ападкаў; у сухі сезон (з лістапада па красавік) колькасць ападкаў мінімальна. У сухі сезон надвор’е спякотнае: сярэдні максімум дасягае +37 °C у красавіку, сярэдні мінімум пры гэтым +24,3 °C.

Клімат Янгона
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 37,8 38,3 39,4 41,1 40,6 36,7 33,9 33,9 34,4 35,0 35,0 35,6 41,1
Сярэдні максімум, °C 32,2 34,5 36,0 37,0 33,4 30,2 29,7 29,6 30,4 31,5 32,0 31,5 32,3
Сярэдняя тэмпература, °C 25,1 26,9 28,8 30,7 29,2 27,4 26,9 26,9 27,3 27,9 27,2 25,3 27,5
Сярэдні мінімум, °C 17,9 19,3 21,6 24,3 25,0 24,5 24,1 24,1 24,2 24,2 22,4 19,0 22,6
Абсалютны мінімум, °C 12,8 13,3 16,1 20,0 20,6 21,7 21,1 20,0 22,2 21,7 16,1 12,8 12,8
Норма ападкаў, мм 5 2 7 15 303 547 559 602 368 206 60 7 2 681
Крыніца: World Meteorological Organisation

Гарады-пабрацімы

Выбітныя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Peel, M. C. and Finlayson, B. L. and McMahon, T. A. (2007). “Updated world map of the Koppen–Geiger climate classification”. Hydrol. Earth Syst. Sci. 11: 1633–1644. doi:10.5194/hess-11-1633-2007. ISSN 1027-5606. http://www.hydrol-earth-syst-sci.net/11/1633/2007/hess-11-1633-2007.pdf.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1028 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be