Ярэмчэ
Ярэ́мчэ (укр.: Яремче, да 2006 года — Яремча) — горад абласнога падпарадкавання ва Украіне, у Івана-Франкоўскай вобласці. Размешчаны на рацэ Прут, на аўтадарозе Івана-Франкоўск — Рахіў — Ужгарад. Чыгунка звязвае горад з абласным цэнтрам і Львовам. Ярэмчэ — самы вядомы кліматычны курорт Прыкарпацця, турыстычны цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці, цэнтр «зялёнага» турызму Прыкарпацця, які таксама называюць тварам гарналыжнай краіны Букавэль (c.Паляныця).
Лічыцца, што першым пасяліўся сярод гор бядняк Ярэма і ад яго імя пайшла назва горада. Заснаваны ў 1787 годзе. Мае статус горада з 1963 года. 14 снежня 2006 года Вярхоўная Рада Украіны удакладніла назву горада, змяніўшы яе з Ярэмча (укр.: Яремча) на Ярэмчэ (укр.: Яремче). Да Ярэмчэ далучаны два старажытныя сёлы — Дора і Ямна, якія размешчаны адпаведна ніжэй і вышэй па цячэнні ракі Прут. У гэтых сёлах захаваліся асобныя чыгуначныя станцыі.
Зноскі
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року — Київ: Державна служба статистики України, 2019. — ISBN 978-966-8459-82-5 Праверана 25 чэрвеня 2019.
Спасылкі
Ярэмчэ на Вікісховішчы |
- Турыстычны партал горада, створаны выканаўчым камітэтам Ярэмчанскага гарадскога савета
- ВР змяніла назву горада Ярэмча Уніан
- Замкі і храмы Украіны. Ярэмчэ, якое вы ня ведалі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.