wd wp Пошук:

Ясы

Ясы (рум.: Iaşi)  — горад на паўночным усходзе Румыніі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага жудзецу, былая сталіца Малдаўскага княства, цэнтр Заходняй Малдовы. Другі па велічыні горад у краіне пасля Бухарэста, насельніцтва 362 142 чалавекі (2016).

Ясы часам называюць «калыскай румынскай культуры»[2].

Гісторыя

Да 1862 года Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаннем Малдавіі і Валахіі, у 1859—1862 гадах у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.

У 1916—1918 гадах у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў саюзныя адносіны з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).

Яўрэі складалі значную частку, а перыядычна і большасць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагоддзя. У Ясах паўстаў першы яўрэйскі тэатр, які граў на ідыш. Падчас Другой сусветнай вайны большая частка яўрэйскага насельніцтва была дэпартавана ў Трансністрыю; большасць тых, хто выжыў рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасляваенныя гады. З 127 сінагог засталася толькі адна.

У наш час горад сумнавядомы вялікай колькасцю злодзеяў-кішэннікаў[3], у сувязі з чым горад таксама называюць «школай кішэннікаў»[4].

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Rezultatele alegerilor locale din 2016Central Electoral Bureau.
  2. Baedeker Reiseführer Rumänien. 2015, S. 289.(ням.)
  3. Diebesbanden in Berlin. Der große Klau. Архівавана 11 ліпеня 2016.(ням.)
  4. Wie Banden aus Rumänien europaweit auf Raubzug gehen. Die Mafia der Taschendiebe. Архівавана 26 жніўня 2016.(ням.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Данецкай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Дубенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дубровыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ровенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ясынувацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1872 годзе Катэгорыя·Раёны Данецкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be