wd wp Пошук:

Ясынувата

Ясынувата[1] (укр.: Ясинувата) — горад абласнога падпарадкавання ў Данецкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Ясынувацкага раёна (не ўваходзіць у склад). Знаходзіцца за 21 км ад Данецка. Насельніцтва — 35 701 чалавек (2014). Буйны чыгуначны вузел, знаходзяцца прадпрыемствы па абслугоўванні чыгуначнага транспарту.

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[2].

Гісторыя

Ясынувата заснаваная ў 1872 г. як прыстанцыйнае паселішча. У пачатку XX ст. яно ператварылася ў значны чыгуначны вузел. У 1938 г. пасёлак Ясынувата стаў горадам раённага падпарядкавання. Пад час Вялікай Айчыннай вайны акупаваная нямецкімі войскамі, 7 верасня 1943 г. горад быў вызвалены савецкімі войскамі. У 1946 г. распачалося будаўніцтва машынабудаўнічага завода, які выпусціў першую прадукцыю ў наступным годзе.

У 2014 г. ў горадзе разгарнуліся баявыя дзеянні ў ходзе вайны на ўсходзе Украіны. У выніку горад застаўся пад кантролям сепаратысцкай Данецкай Народнай Рэспублікі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • Мікола Грыцэнка (1912—1979) — акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР
  • Валерый Коўтун (1944—2005) — артыст балета, балетмайстар, народны артыст СССР
  • Мікола Скрыпнік (1872—1933) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Розпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 “Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення”

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт
  • Партал
  • [Ясинувата — Інформаційно-пізнавальний портал Донецька область у складі УРСР](http://imsu-doneck.info/mista-i-sela-doneckoi-oblasti/jasynuvatskyj-rajon/jasynuvata.html) (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1872 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be