Іванкіў
Іва́нкіў (укр.: Іванків), Іва́нкаў[2] — пасёлак гарадскога тыпу на поўначы Кіеўскай вобласці, раённы цэнтр Іванкіўскага раёна. Размешчаны на левым беразе ракі Цецераў beuk. Іванкаўскі раён мяжуе з Жытомірскай і Чарнігаўскай абласцямі, Рэспублікай Беларусь, Барадзянскім, Палескім і Вышгарадскім раёнамі Кіеўскай вобласці. Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Цецераў — 40 км, да Кіева — 80 км, да Чарнобыля — 50 км, да мяжы з 30-кіламетровай зонай адчужэння Чарнобыльскай АЭС — 25 км. Адлегласць да міжнароднага аэрапорта «Барыспаль» — 130 км.
Гісторыя
У старажытнасці Іванкаў называўся Зямлёй Трудзінаўскай. Трудзінава пераходзіла ад аднаго ўладальніка да іншага. У 1589 годзе гэтыя землі сталі называць Месцам Іванавым — ад імя тагачаснага ўладальніка маёнтка Івана Праскуры. Пасля з’явілася назва Іванкаў.
Жыхары Іванкава прымалі ўдзел у вызваленчай вайне ўкраінскага народа 1648—1654 гадоў. Многія з іх у складзе Кіеўскага палка абаранялі паўночна-заходнія межы ад нападаў шляхты. Мясцовае насельніцтва актыўна падтрымлівала паўстанне сялян і казакоў супраць польскай шляхты, якое ў 1664—1665 гг. ахапіла Правабярэжную Украіну. У Іванкаве паўстанцы разграмілі шляхецкі маёнтак.
Паводле Андрусаўскага перамір’я 1667 года Іванкаў застаўся за Польшчай (у складзе Рэчы Паспалітай).
У 1743 годзе была пабудавана царква ў імя Прасвятой Багародзіцы.
Пасля далучэння Правабярэжнай Украіны да Расіі ў 1793 годзе Іванкаў стаў валасным мястэчкам Радамысльскага павета. У пачатку XIX стагоддзя ў ім пражывала 1300 чалавек, сярод якіх было 10 рамеснікаў. У гарадку ладзілі кірмашы, на якіх гандлявалі лесам, бандарнымі вырабамі, смалой, дзёгцем, ільном, быдлам, рыбай і іншым. У пачатку ХХ стагоддзя. кірмашы адбываліся 6 студзеня, 25 сакавіка, 29 чэрвеня і 8 верасня. Рыначным днём была нядзеля.
У 1887 годзе па рашэнню сходу грамадзян была створана першая бібліятэка і адкрыта царкоўна-прыхадская школа.
У канцы 1897 года адкрыты тэлеграф. Першую тэлеграму з Іванкава ў Кіеў адпраўлена 14 (26) лістапада. Штат паштова-тэлеграфнага аддзялення складаўся ўсяго з чатырох чалавек — начальніка, наглядчыка, паштальёна і вартаўніка.
У пачатку XX стагоддзя ў мястэчку Іванкаў налічвалася 396 двароў, пражывала 3138 чалавек. Значную частку насельніцтва складала сельская бедната. На мясцовых прадпрыемствах — гарбарным і цагельным заводах, у 4 кузнях і на 5 млынах — працавала невялікая колькасць рабочых.
Таксама ў мястэчку была праваслаўная царква, каталіцкі касцёл і 2 сінагогі. Адукацыя была прадстаўлена аднакласнаю міністэрскаю школай. У Іванкаве былі бальніца і аптэка, лекар, фельчар і павітуха.
У Вялікую Айчынную вайну 808 дзён і начэй Іванкаў быў акупіраваны нямецкімі войскамі.
Славутасці
-
Помнік ахвярам аварыі на ЧАЭС пры ўездзе ў пасёлак з боку Кіева па трасе «Кіеў-Оўруч».
-
Яйка на кальцавой дарозе з паўночнага боку да мястэчка. У 2000 годзе на клумбе, што на акруговай дарозе каля аўтастанцыі «Іванкаў», была ўстаноўлена незвычайная бетонная скульптура ў выглядзе гіганцкага яйка. Яе падарыў пасёлку нямецкі дойлід Армін Кольбі як сімвал жыцця і ўрадлівасці зямлі, якая павінна адрадзіцца пасля цяжкай «чарнобыльскай хваробы».
-
Гісторыка-краязнаўчы музей. Адрас: п. Іванкаў, вул. Шаўчэнкі, 13. Заснаваны ў 1980 г. Экспазіцыйныя раздзелы музея: выстаўка партрэтаў і карцін, фаўна і флора раёна, даваенны перыяд, Другая Сусветная вайна, Чарнобыльская катастрофа, Іванкаў сучасны.
-
Помнік «Звон Чарнобыля». Помнік адкрыты 26 красавіка 1989 г.
-
Памятны знак у гонар 400-годдзя пасёлка Іванкаў. Устаноўлены 21 верасня 1989 г. у цэнтральным парку па рашэнні Іванкаўскага пасялковага савета. Выраблены з мармуру па праекце мясцовага мастака.
-
Помнік Герою Савецкага Саюза В. Кібянку beru. Усталяваны 26 красавіка 1987 г. у парку па рашэнні Кіеўскага абласнога савета. Бюст зроблены з бронзы, пастамент абкладзены мармуровымі плітамі. Архітэктар Ю. Д. Підгарадэцкі, скульптар П. Ф. Кальніцкі.
-
Музей удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адкрыцце музея адбылося 26 красавіка 2001 года.
-
Уязны помнік.
-
Помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС
Вядомыя людзі
- Украінскі кінарэжысёр Фешчанка Валянцін Андрэевіч;
- Украінскі дыпламат Джыджора Мікалай Пятровіч.
Зноскі
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року — Київ: Державна служба статистики України, 2019. — ISBN 978-966-8459-82-5 Праверана 1 ліпеня 2019.
- ↑ Кіеўская вобласць // Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. С. 251.
Літаратура
- Иванков // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- Сайт, портал, форум Іванківа Архівавана 5 красавіка 2010.
- Уліковая картка на сайце Вярхоўнай Рады Украіны (укр.)
- Афіцыйны вэб-сайт Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Архівавана 5 сакавіка 2016. (укр.)
- Іванкаў // Інфармацыйна-пазнавальны партал пра гісторыю Кіева і Кіеўскай вобласці (На аснове матэрыялаў энцыклапедычнага выдання пра гісторыю гарадоў і сёл Украіны, тамы:
- Історія міст і сіл Української РСР: Київ. — К.: Гол. ред. УРЕ АН УРСР, 1968.
- Історія міст і сіл Української РСР. Київська область / Ф. М. Рудич (голова ред. колегії) та ін. — К.: Гол. ред. УРЕ, 1971. — 792 с.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванкіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Андрушыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Барыспільскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бэрдычыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жытомірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Казятынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кіеўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Кіцманскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Любарскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Млыніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Срыбнянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Тыўрыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Украіны, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Фасціўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чэрняхіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ямпільскага раёна (Вінніцкая вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Іванкіўскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Кіеўскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Кіеўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Кіеўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.