Чарнобыль
Чарнобыль (укр.: Чорнобиль — быльнёг, палын) — горад у Кіеўскай вобласці Украіны.
Чарнобыль размешчаны на рацэ Прыпяць, недалёка ад яе ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча.
Сумна вядомы з-за Чарнобыльскай аварыі (1986 год). Да аварыі ў горадзе пражывала 12 500 чалавек. У цяперашні час у горадзе пражываюць толькі работнікі устаноў і прадпрыемстваў Зон адчужэння і безумоўнага гарантаванага адсялення Чарнобыльскай АЭС (працуюць на вахтавай аснове) і самасёлы.
Гісторыя
Першае згадванне Чарнобыля ставіцца да падзеяў 1193 года. Пасля Люблінскай уніі горад перайшоў пад кантроль Польшчы.
У сярэдзіне XV стагоддзя, калі гэтыя землі кантралявала Вялікае Княства Літоўскае, па суседстве з Чарнобылем быў пабудаваны замак, аддзелены ад селішча глыбокім ровам, які захаваўся да нашых дзён. У пачатку XVI стагоддзя замак быў рэканструяваны, пераўтвораны ў добра умацаваную і цяжкадаступную крэпасць, а горад Чарнобыль стаў павятовым цэнтрам.
У другой палове 18 стагоддзя горад становіцца адным з цэнтраў хасідызму. Падчас Грамадзянскай вайны быў месцам баёў. Польская абшчына выселеная ў Казахстан у 1936 годзе, яўрэйская — знішчана ў 1941-44 гг.
У 1970-х у 10 км на поўнач ад горада збудаваная першая ва Украіне атамная электрастанцыя.
У 1985 была ўведзеная ў строй загарызонтная РЛС «Дуга» (аб’ект Чарнобыль-2).
26 красавіка 1986 на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя, якая стала самай вялікай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі.
У 2006 годзе Амерыканскай некамерцыйнай навукова-даследчай арганізацыяй Інстытут Блэксміта быў апублікаваны спіс самых забруджаных месцаў на планеце, у якім Чарнобыль апынуўся ў першай дзясятцы[1].
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарнобыль
Катэгорыя·Населеныя пункты Вышгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Украіны, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Іванкіўскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Украіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.