Іванычы
Іванычы[1] (укр.: Іваничі) — пасёлак гарадскога тыпу у Валынскай вобласці Украіны, цэнтр Іванычаўскага раёна.
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1545 г. У той час гэта была вёска ў Вялікім княстве Літоўскім. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. Іванычы ўвайшлі ў склад Польшчы.
Згодна з рэестрам 1629 г., у той час у вёсцы знаходзілася 68 дамоў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Іванычы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.
У 1899 г. у вёсцы была адкрыта першая царкоўна-парафіяльная школа, якую ў 1911 г. наведвалі 36 вучняў. Падчас Першай сусветнай вайны Іванычы былі захопленыя аўстра-венгерскімі войскамі, якія знаходзіліся там да канца 1918 г. А ў пачатку 1919 г. Іванычы зноў аказваюцца пад уладай Польшчы.
Апошнія прыватныя ўладальнікі Іванычаў - шляхціцы Верацкія. Апошні граф А.С. Верацкі (1857-1922 гг.) быў нашчадкам рыцараў-крыжакоў, да пачатку 1919 г. сам вёў адміністрацыйнае кіраванне вёскай.
20 верасня 1939 г. вёска, як і ўся Заходняя Украіна, уваходзіць у склад СССР. У 1940 г. у Іванычах пачаў працаваць сельскі савет народных дэпутатаў працоўных. У час Другой сусветнай вайны з 22 чэрвеня 1941 г. па 20 ліпеня 1944 г. Іванычы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
У пасляваенны час у раёне моцна вырасла мясцовая прамысловасць і сельская гаспадарка. 10 сакавіка 1945 г. тут пачалося выданне раённай газеты. У студзені 1989 г. колькасць насельніцтва складала 7031 чалавек. У маі 1995 г. Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў рашэнне аб прыватызацыі мясцовых райсельгастэхнікі, райсельгасхіміі і камбікормавага завода.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванычаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кастопільскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ровенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.