wd wp Пошук:

Імянінскі сельсавет

Імяні́нскі сельсавет (па-руску: Именинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Імянін.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання Дзераўноўскага і Заніўеўскага сельсаветаў[1]. Падчас утварэння сельсавета вёска Тыневічы перададзена ў склад Аляксеевіцкага сельсавета Драгічынскага раёна, вёска Пацы — у склад Брашэвіцкага сельсавета Драгічынскага раёна. Пасля скасавання Антопальскага раёна 8 жніўня 1959 года ўвайшоў у склад Драгічынскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1477 чалавек[2], з іх 92,2 % — беларусы, 4,9 % — украінцы[3].

У складзе сельсавета 9 населеных пунктаў: Брадок, Віры, Дзераўная, Заніўе, Зёлава, Імянін, Мосткі, Сукачы, Татар’я.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Драгічынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be