Антопальскі раён
Анто́пальскі раён. Існаваў у 1940—1959 гг. у Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. Цэнтр раёна — г.п. Антопаль. Плошча раёна 900 км², 85 населеных пунктаў.
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 13 сельсаветаў: Акцябрскі, Аніскавіцкі, Асіпавіцкі, Галоўчыцкі, Гарадзецкі, Дзераўноўскі, Дзеткавіцкі, Дзямідаўшчынскі, Заніўеўскі, Іласкі, Каменскі, Першамайскі, Худлінскі.
16 ліпеня 1954 г. скасаваны Асіпавіцкі, Дзераноўскі, Дзямідаўшчынскі, Заніўскі, Іласкі, Каменскі і Худлінскі, утвораны Грушаўскі і Імянінскі сельсаветы, вёскі Тыневічы і Пацы перададзены ў склад Драгічынскага раёна, вёска Пігановічы перададзена з Драгічынскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 г. скасаваны Акцябрскі сельсавет.
8 жніўня 1959 г. раён скасаваны. Антопаль і 4 сельсаветы (Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі) перададзены ў Драгічынскі раён, Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы — у Кобрынскі раён.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.