wd wp Пошук:

Індурскі сельсавет

Інду́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Індура.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Індура. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 снежня 1949 года гарадскі пасёлак Індура атрымаў статус вёскі. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены вёскі Баброўнікі, Кунцаўшчына, Паценкі, Рагачы[1]. 11 верасня 1962 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і Ланявічы[2]. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Адэльскага сельсавета. У верасні 1975 года ў склад сельсавета з Квасоўскага сельсавета перададзена вёска Сухая Даліна[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3543 чалавекі[4], з іх 48,1 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 8,6 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1962 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гродзенскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be