wd wp Пошук:

Інтурке

І́нтурке[1] (літ.: Inturkė), традыцыйная беларуская назва — Інтуркі) — вёска ў Малетайскім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Інтуркеўскай сянюніі. Размешчана на беразе возера Галуанай[lt], за 12 км на паўднёвы ўсход ад Малетая (Малятаў). Насельніцтва на 2011 год — 237 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Інтуркі датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У XVI ст. Інтуркі сталі цэнтрам староства. У 1555 годзе ў мястэчку быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1868 год у Інтурках было 14 будынкаў, была пабудавана царква.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1868 год — 414 чал. у вёсцы Інтурках, 31 чал. у фальварку Інтуркі і 8 чал. у карчме Інтурках[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 237 чал.

Славутасці

  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1855)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1868; мураўёўка)

Галерэя

  • Краявіды Інтурке
  • Касцёл
  • Царква-мураўёўка
  • Уязны знак
  • У цэнтры вёскі

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Wejssenhof J. Inturki // Słownik geograficzny… T. III. — Warszawa, 1882. S. 298.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Малетайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be