wd wp Пошук:

Іст-Лондан

Іст-Лондан (англ.: East London — Усходні Лондан), Вос-Лондэн (афрыкаанс Oos-Londen, каса eMonti), часам Бафала-Сіці (англ.: Buffalo City, па назве мясцовага муніцыпалітэта) — горад на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Усходняй Капскай правінцыі. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Большая частка горада паміж рэкамі Бафала і Нахун. Адзіны рачны порт краіны. У горадзе пражываюць больш за 400 тысяч чалавек, у агламерацыі — больш за 1,4 мільёна чалавек. Горад з’яўляецца другім па насельніцтву ў правінцыі пасля горада Порт-Элізабет.

Спорт

У Іст-Лондане вельмі папулярныя нацыянальная барацьба і рэгбі. У горадзе вельмі папулярныя мотакрос, баявыя мастацтвы і гольф. Таксама развіваюцца такія віды спорту, як бокс, аўтаспорт, футбол, горныя ровары, скачкі з парашутам, лёгкая атлетыка, верхавая язда і шматлікія іншыя віды спорту.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Галерэя

  • Гарадскі пляж
  • Аэрапорт
  • Гарадская ратуша

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Daqing Travel China, Daqing Tour Guide(англ.) . Праверана 2 чэрвеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1847 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be