Аболецкі сельсавет
Або́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Абольцы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Няклюдаўскага сельсавета Талачынскага раёна перададзены вёскі Мошава і Гравы[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Алёнавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алёнавічы, Ваўкавічы, Відзінічы, Вялікае Гальцава, Вялікія Міхінічы, Гарбачэва, Гаршчэўшчына, Грачыхі, Засценкі, Казігорка, Козаўка, Лаўрэнаўка, Лешава, Малыя Міхінічы, Межыёва, Прысмакі, Ржэўка, Станаўка і Філістава)[2]. 29 снежня 2021 года скасавана вёска Пішчакіна[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1436 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Толочинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 183 Об упразднении сельского населенного пункта Толочинского района Витебской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Коханаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Талачынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.