Коханаўскі раён
Ко́ханаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 і 1946 — 1956 гадах. Цэнтр — мястэчка (з 1947 года — гарадскі пасёлак) Коханава.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Коханава. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аболецкі, Алёнавіцкі, Гальцаўскі (Велікагальцаўскі), Коханаўскі, Малотынскі (Малатнянскі), Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Пярэвалачненскі (Перавалачнянскі), Роска-Сялецкі (Сялецкі), Сіманаўскі (Замасцянскі), Смальянскі, Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі. 24 верасня 1926 года Коханаўскі і Смальянскі сельсаветы скасаваны. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года скасаваны, Аболецкі, Алёнавіцкі, Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Пярэвалачненскі (Перавалачнянскі), Сіманаўскі (Замасцянскі) сельсаветы і мястэчка Коханава перададзены Талачынскаму раёну; Гальцаўскі (Вялікагальцаўскі), Малотынскі (Малатнянскі), Роска-Сялецкі (Сялецкі), Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі сельсаветы і мястэчка Смальяны — Аршанскаму раёну.
Коханаўскі раён зноў утвораны 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці з цэнтрам у гарадскім пасёлку Коханава. Раён уключаў гарадскі пасёлак Коханава і 11 сельсаветаў: Гальцаўскі, Роскасялецкі, Смалянскі, Тумініцкі, Шыбецкі сельсаветы Аршанскага раёна, Аболецкі, Алёнавіцкі, Коханаўскі, Палюдаўскі, Пярэвалачненскі, Сіманаўскі сельсаветы Талачынскага раёна. Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,8 тысяч км². 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гальцаўскі, Роскасялецкі, Шыбецкі сельсаветы, утвораны Сальніцкі сельсавет, Палюдаўскі сельсавет перайменаваны ў Жукнеўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Сальніцкі, Смалянскі, Тумініцкі сельсаветы перададзены ў склад Аршанскага раёна, Аболецкі, Алёнавіцкі, Жукнеўскі, Коханаўскі, Пярэвалачненскі, Сіманаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Коханава — у склад Талачынскага раёна.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Коханаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 245.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1946 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.