Аброўскі сельсавет
Абро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Аброва.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсавета[1].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1110 чалавек[2], з іх 96,3 % — беларусы[3].
Колькасць двароў — 507 (2014 г.).
Інфраструктура
Адукацыя
- Аброўская сярэдняя школа
- Аброўскі дзіцячы садок
Ахова здароўя
- Аброўскі фельдшарска-акушэрскі пункт
Культура
- Аброўскі цэнтр культуры і народнага мастацтва
- Сельская бібліятэка
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Зноскі
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Целяханскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.