wd wp Пошук:

Бярозаўскі раён

Бяро́заўскі раё́н — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Брэсцкай вобласці. Раён займае паўднёва-ўсходнюю частку Прыбужскай раўніны і паўночна-заходнюю частку Прыпяцкага Палесся.

Плошча раёна складае 1412 км². Насельніцтва 64,5 тысяч чалавек (2014)[5], гарадскога 56 %. Сярэдняя шчыльнасць 57 чалавек на 1 км². Цэнтр раёна — горад Бяроза. На тэрыторыі раёна горад Белаазёрск, 110 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 15 сельсаветаў: Белаазерскі, Боркаўскі, Бярозаўскі, Высокаўскі, Здзітаўскі, Малецкі, Міжлескі, Нарутавіцкі, Першамайскі, Пескаўскі, Сакалоўскі, Сігневіцкі, Спораўскі, Стрыгінскі, Сялецкі.

Геаграфія

Па тэрыторыі раёна працякае рака Ясельда з прытокамі Вінец, Жыгулянка. Знаходзяцца азёры Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасховішча Сялец. 100 км² пад рэкамі і азёрамі. Лес займае 22,3 % тэрыторыі раёна.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 18 сельсаветаў: Альшэўскі, Блудзенскі, Высокаўскі, Здзітаўскі, Кабакоўскі, Машковіцкі, Міжлескі, Нарутавіцкі, Пескаўскі, Пешкаўскі, Равяціцкі, Сакалоўскі, Самойлавіцкі, Сашыцкі, Сігневіцкі, Совінскі, Сялецкі, Углянскі.

Вялікая Айчынная вайна

З канца чэрвеня 1941 года раён акупіраваны нямецкімі войскамі. Ужо на пачатку ліпеня былі праведзены карныя аперацыі супраць партыйнага і камсамольскага актыву, арганізатараў і членаў калгасаў, сем’яў камандзіраў і палітработнікаў РСЧА, якія не паспелі эвакуіравацца.

У вёсцы Блудзень была створана першае камсамольскае падполле (кіруючае ядро — С. П. Ручыц, У. К. Саўчук, В. М. Галёнка) у раёне, а да канца 1941 года пачалі з’яўляцца першыя партызанскія групы (Л. Р. Здановіч, Ю. А. Бярэнчык). У маі 1942 года быў створаны Бярозаўскі «Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі» на чале з Л. Р. Здановічам. Камітэт дапамагаў каардынаваць дзейнасць разрозненых партызанскіх груп. У 1943 годзе на тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанскія брыгады імя П. К. Панамарэнкі, «Савецкая Беларусь», імя Я. М. Свярдлова, імя Ф. Э. Дзяржынскага. З лета 1943 года за партызанскімі атрадамі імя Дзімітрава і імя М. Ф. Гастэлы партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі была замацавана заходняя частка раёна, усходняя з верасня знаходзілася пад кантролем партызанскай брыгады «Савецкая Беларусь», а паўночная — партызанскага атрада імя М. І. Калініна[6].

24 чэрвеня 1943 года ЦК КП(б)Б зацвердзіў сакратаром Бярозаўскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б камандзіра партызанскага атрада № 345 Сямёна Адамавіча Яроцкага. Па ўказанні ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху 20 снежня 1943 года атрад перадыслацыраваўся з Бярэзінскага ў Бярозаўскі раён. 7 лютага 1944 года был укамплектаваны склад падпольнага райкама партыі. Падпольны райкам выдаваў газету «Пламя». 1 верасня 1943 года пачаў працу Бярозаўскі падпольны райкам камсамола, які стварыў сетку камсамольскіх арганізацый і груп, а ў партызанскіх атрадах раёна першасныя камсамольскія арганізацыі. Ядро падпольнага райкама камсамола знаходзілася ў партызанскай брыгадзе імя П. К. Панамарэнкі. Вясной 1944 года Бярозаўскі падпольны райкам КП(б)Б, выконваючы рашэнне партыі аб правядзенні вясновай сяўбы, аказаў сялянам раёна дапамогу ў правядзенні пасяўной. Напрыклад, брыгада «Савецкая Беларусь» выдала сялянам 320 цэнтнераў бульбы, 32 цэнтнераў аўса, 16 цэнтнераў ячменю, вылучыла 40 коней[7].

Нямецкія акупацыйныя ўлады не маглі змірыцца з фактам існавання ў тыле сваіх войскаў партызанскіх сіл. Таму супраць партызан, якія базіраваліся ў раёне, праводзіліся карныя аперацыі і экспедыцыі.

Пасляваенны час

16 ліпеня 1954 года скасаваны Машковіцкі, Нарутавіцкі, Равяціцкі, Сошыцкі сельсаветы, Альшэўскі сельсавет перайменаваны ў Ніўкаўскі, Высокаўскі сельсавет — у Перасудавіцкі, Пешкаўскі — у Боркаўскі, Совінскі — у Стрыгінскі[8]. 12 студзеня 1960 года скасаваны Ніўкаўскі сельсавет, утвораны рабочы пасёлак Бярозаўскі. 14 красавіка 1960 года да раёна далучаны Малецкі і Падкрайчаўскі сельсаветы Пружанскага раёна. 25 чэрвеня 1960 года рабочы пасёлак Бярозаўскі перайменаваны ў Белаазёрск. 21 студзеня 1961 года скасаваны Падкрайчаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Аброўскі, Быценскі, Бусяжскі, Бялавіцкі, Верашкоўскі, Волькаўскі, Дабрамысленскі, Даманаўскі, Доўгаўскі, Жытлінскі, Козікаўскі, Кушняроўскі, Любішчыцкі, Святавольскі, Стайкаўскі, Яглевіцкі сельсаветы, гарадскі пасёлак Івацэвічы, горад Косава скасаванага Івацэвіцкага раёна. 14 красавіка 1964 года ўтвораны Асавецкі сельсавет, Самойлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Бярозаўскі, скасаваны Кабакоўскі сельсавет. 1 жніўня 1964 года Блудзенскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі. 6 студзеня 1965 года Аброўскі, Быценскі, Бусяжскі, Бялавіцкі, Верашкоўскі, Волькаўскі, Дабрамысленскі, Даманаўскі, Доўгаўскі, Жытлінскі, Козікаўскі, Кушняроўскі, Любішчыцкі, Святавольскі, Стайкаўскі, Яглевіцкі сельсаветы, гарадскі пасёлак Івацэвічы і горад Косава вернуты зноў утворанаму Івацэвіцкаму раёну. 16 верасня 1970 года рабочы пасёлак Белаазёрск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 15 сакавіка 1971 года ўтвораны Белаазёрскі сельсавет. 21 лістапада 1977 года Асавецкі сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі, Перасудавіцкі — у Высокаўскі, 18 студзеня 1988 года Здзітаўскі — у Спораўскі, Вуглянскі — у Здзітаўскі. 26 лютага 2002 года скасаваны Высокаўскі сельсавет. 17 верасня 2013 года скасаваны Белаазёрскі, Боркаўскі, Нарутавіцкі сельсаветы[9].

Дэмаграфія

  • 1996 — 75,4 тысяч чалавек
  • 2014 — 64,5 тысяч чалавек

Славутасці

15 аб’ектаў Бярозаўскага раёна ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Найбольш значныя з іх:

Вядомыя асобы

Транспарт

На тэрыторыі раёна праходзіць лінія Беларускай чыгункі з захаду на ўсход, аўтамабільная дарога М1/Е30 мяжа Рэспублікі Польшча — Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вынікі перапісу 2009 года
  2. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бярозаўскага раёна / Ю. І. Наркевіч. — Мн., 2014.
  6. Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 116—118.
  7. Память… — С. 118—119.
  8. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  9. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Раёны Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Раёны Краснаярскага края Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бярозаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be