wd wp Пошук:

Абідавіцкі сельсавет

Абі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Абідавічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года быў перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялец-Халапееўскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палянінавіцкага сельсавета[2].

27 чэрвеня 2007 года была ліквідаваная вёска Доркі[3]. 27 верасня 2013 года былі ліквідаваныя вёскі Заброддзе, Ліпавіца, Малыя Боркі[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2039 чалавек[5], з іх 95,8 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — армяне[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Решение Быховского районного Совета депутатов от 27 июня 2007 г. № 6-2 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  4. Решение Быховского районного Совета депутатов от 27 сентября 2013 г. № 24-2 Об упразднении сельских населенных пунктов Быховского района(недаступная спасылка)
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Быхаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Доўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Журавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Быхаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be