wd wp Пошук:

Доўскі раён

До́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР, якая існавала ў 1935 годзе.

Гісторыя

Раён утвораны 12 лютага 1935 года ў складзе БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. У склад раёна ўключаны 15 сельсаветаў: Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Ісканскі, Сялец-Халапееўскі, Хатаўнянскі сельсаветы — з Быхаўскага раёна; Балатнянскі, Журавіцкі сельсаветы — з Кармянскага раёна; Рагоўскі (Рагінскі), Рэкценскі (Ракцянскі) сельсаветы — з Прапойскага раёна; Доўскі, Званецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Свержанскі сельсаветы — з Рагачоўскага раёна. 12 сакавіка 1935 года Рагоўскі (Рагінскі) сельсавет вернуты ў склад Прапойскага раёна. 5 красавіка 1935 года раён перайменаваны ў Журавіцкі раён.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Мікола Камінскі. Доўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be