wd wp Пошук:

Агра

Агра (англ.: Agra, хіндзі: आगरा, урду: آ گرہ) — горад на поўначы Індыі, у штаце Утар-Прадэш. З 1528 па 1658 быў сталіцай імперыі Маголаў. Зараз з’яўляецца адным з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў Індыі — дзякуючы збудаванням эпохі імперыі Маголаў і, у прыватнасці, Тадж-Махала, Форта Агры і Фатэхпур-Сікры. Агра знаходзіцца на беразе ракі Джамны. З насельніцтвам 1,7 млн чалавек (2010) Агра займае 19-е месца ў краіне па колькасці жыхароў.

Гісторыя

Агра ўпершыню ўпамінаецца ў старажытным эпасе «Махабхарата» пад назвай Агравана. Вядомае апісанне персідскім паэтам 11 стагоддзя Масудам Сад Сальманам асады Агры султанам Махмудам Газневі. Султан Сікандар Лодзі перанёс сваю сталіцу з Дэлі ў Агру ў 1506. У 1526 Агру захапіў Бабур; у яго кіраванне ў Агры з’явіліся першыя ўмацаванні. У другой палове 16 стагоддзя Агра стала сталіцай імперыі Вялікіх Маголаў; пачалася эпоха росквіту Агры; ў горадзе налічвалася больш за 500 тыс. жыхароў, была выбудаваная крэпасць на правым беразе Джамны. Аднак ў 1658 Аўрангзеб перанёс сталіцу ў Аўрангабад, і пачаўся перыяд заняпаду Агры.

Узвышэнне Агры пачалося у перыяд брытанскага панавання, але цяпер не як палітычнага і адміністрацыйнага, а як гандлёвага цэнтра рэгіёна. Пачала развівацца прамысловасць, горад быў звязаны чыгункай з Дэлі, Бенарэсам і Калькутай.

Сучасная Агра — буйны транспартны вузел, цэнтр лёгкай і харчовай прамысловасці, металаапрацоўкі. Развітыя кустарныя промыслы.

Універсітэт.

Зноскі

  1. The Times, The Daily Universal Register / J. WitherowLondon: Times Newspapers, 1785. — ed. size: 440581 — ISSN 0140-0460; 0956-1382; 1363-7746

Літаратура

  • Агра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. С. 79—80.
  • Агра // Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз. — С. 128. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Катэгорыя·Населеныя пункты Абайскага раёна Карагандзінскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вінніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Завярцянскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, падпарадкаваныя Сімферопальскаму гарсавету Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Крыма
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be