Адворня
Адво́рня[1] (трансліт.: Advornia, руск.: Адворня) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сарочынскага сельсавета.
Гісторыя
У XIX ст. вёска ў складзе Чарсцвядскай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У 1905 г. 14 двароў, 135 дзесяцін зямлі, належала Янаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству. Адносілася да Апанаскавіцкай праваслаўнай царквы Святога Духа.
З 20 жніўня 1924 г. вёска ў складзе Сарочынскага сельсавета Ушацкага раёна. 17 дзяцей з вёскі наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў в. Ляснеўшчына. Паводле перапісу 1926 г., 21 двор. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1941 г. — 20 двароў. На 2000 г. 27 двароў.
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 1905 — 110 чал.; 1926 — 110 чал.; 1941 — 86 чал.
- XXI стагоддзе: 2000 — 51 чал.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- З гісторыі населенных пунктаў / Падрыхт. В. В. Віталёва // Памяць: Ушацкі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Уклад. М. М. Кірпіч. — Мн.: Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2003. — 638, [1] с. — С. 578. — ISBN 985-6302-43-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.