wd wp Пошук:

Адэса

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Адэса (значэнні).

Адэ́са (укр.: Одеса) — горад на паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага мора, адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці, самы буйны порт Украіны, а таксама буйны прамысловы, культурны, навуковы і курортны цэнтр; вузел шашэйных дарог і чыгунак.

Насельніцтва горада на 1 сакавіка 2013 года — 1.014.849 чалавек, пастаяннага насельніцтва — 997 186 чалавек. Па колькасці жыхароў займае трэцяе месца ў краіне пасля Кіева і Харкава. Адэса — Горад-герой.

Гісторыя

2 мая 2014 года ў выніку супрацьстаяння паміж супернікамі і прыхільнікамі Еўрамайдана ў Адэсе загінула, па розных дадзеных, ад 44 да 300 чалавек.

Насельніцтва

  • 1795 — 2349 чал.
  • 1802 — 9 тыс. чал.
  • 1829 — 52 тыс. чал.
  • 1849 — 86 729 чал.[2]
  • 1873 — 193,5 тыс. чал.
  • 1897 — 404 тыс. чал.
  • 1939 — 602 тыс. чал.
  • 1959 — 667 тыс. чал.
  • 1966 — 753 тыс. чал.[3]
  • 1974 — 981 тыс. чал.[4]
  • 1979 — 1 046 133 чал.
  • 1989 — 1 115 371 чал.
  • 1995 — 1 060 000 чал.
  • 2001 — 1 029 049 чал.
  • 2006 — 993 000 чал. (пяты горад Украіны паводле колькасці насельніцтва)
  • 2007 — 1 080 270 чал.(чацвёрты горад Украіны паводле колькасці насельніцтва)
  • 2009 — 1 008 604 чал.
  • 2010 — 1 010 000 чал. (трэці горад Украіны паводле колькасці насельніцтва)
  • 2011 — 1 006 787 чал.
  • 2012 — 1 007 186 чал.
  • 2015 — 1 016 500 чал.[5]

Нацыянальны склад насельніцтва Адэсы (паводле перапісу, праведзенага ў 2001 годзе): 61,6 % украінцы, 29,0 % рускія, 1,3 % балгары, 1,2 % яўрэі, 0,7 % малдаване, 0,6 % беларусы, 0,4 % армяне, 0,2 % палякі.[6]

Адукацыя

Рынак «Прывоз». Рыбнае месца

Памятныя мясціны

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Беларусы Адэсы

З восені 1917 г. Адэсе жыў Сцяпан Некрашэвіч, які працаваў загадчыкам беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, у выніку працы якой у Адэсе напачатку 1918 навучальнага года былі адчынены 30 пачатковых беларускіх школ і змешаная беларуская гімназія ў складзе першых чатырох класаў (навучаліся дзеці ўцекачоў з прыфрантавых тэрыторый Беларусі).

5 ліпеня 1999 года было афіцыйна зарэгістравана нацыянальна-культурнае аб’яднанне грамадзян «Беларусь», штаб-кватэра знаходзіцца па вуліцы Садовай 16, налічвае больш 200 членаў. Найбольш актыўныя члены таварыства — прафесійны мастак Вячаслаў Ігнаценка, акадэмік-генетык Адольф Стэльмах, кіраўнік 5-й студыі мясцовай тэлекампаніі, выпускніца журфака БДУ Марына Багрый-Шахматава, дырэктар цэнтралізаванай сеткі дзіцячых бібліятэк г. Адэсы Галіна Лазарава, загадчыца дзіцячага садка Стэфанія Шмыгіна.

Зноскі

  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  2. Одесса // Адэса // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  3. Одесса // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  4. Одесса // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Основні демографічні показники за 2014 рік (наличное население на 01.01.2015)(нявызн.)  (недаступная спасылка). Управление статистики в Одесской области. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2015.
  6. Про кількість та склад населення Одеської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.)
  7. Віталій Орлов. Музичний фестиваль «Пікейні жилети» // Одесский-инфо, 21.09.2022 (укр.)

Літаратура

Спасылкі

 Фильм об Одессе и одесситах “Кто бы мог подумать?”

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be