wd wp Пошук: ⬜

Аздзяціцкі сельсавет

Аздзя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Аздзяцічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці[1]. 17 жніўня 1963 года ў склад Мётчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Леванова, Паднеўка і Шобікі)[2]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мётчанскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1010 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія[5].

Населеныя пункты

1 студзеня 1947 года — 12

28 мая 2013 года — 10 (аграгарадок Аздзяцічы, вёскі Забер’е, Каменка, Клыпенка, Колкі, Лаўніца, Маталыга, Мулішча, Студзёнка і Чэрнеўка)

Зноскі

  1. ↑ Памяць, 1997
  2. ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be