Айнажы
Айнажы (лат.: Ainaži, эст.: Heinaste) — горад у паўночнай Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Відзэмэ. У адміністрацыйным значэнні адносіцца да Салацгрыўскага края. Размяшчаецца на ўзбярэжжы Рыжскага заліва Балтыйскага мора, недалёна ад мяжы з Эстоніяй. Айнажы аддалены ад Рыгі на 113 км. Колькасць насельніцтва налічвае каля 1 тыс. чалавек.
Гісторыя
У гістарычных звестках Айнажы ўзгадваюцца ў 1564 годзе як невялікае паселішча ліваў. Хуткае развіццё пачалося ў 1870-х гг., калі тут быў пабудаваны марскі порт, а так сама карабельная верф. У 1864 годзе тут была адкрытая карабельная школа, у якой вучыліся дзеці эстонскіх і латышскіх сялян. Школа дзейнічала амаль 50 гадоў, пакуль не была зруйнавана пад час Першай сусветнай вайны.
У 1919 годзе латышскае войска выбіла немцаў з Айнажы. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны паселішча было далучана да Латвіі, нягледзячы на тое, што большасць насельніцтва з’яўлялася эстонцамі. У часы незалежнасці Латвіі (1919 — 1940 гг.). Айнажы хутка развіваліся. У 1926 годзе паселішча атрымала статус горада. Пад час Другой сусветнай вайны горад быў значна разбураны і нягледзячы на тое, што порт быў часткова адноўлены пасля вайны, значнасць горада значна знізілася.
Да 1917 года горад меў назву Гайнаш (Haynasch ці Hainasch).
Насельніцтва
Насельніцтва складае 891 чалавек (2013), з якіх 92 % латышы, 3 % рускія, 2 % эстонцы. Да пачатку 1920-х гадоў у Айнажы пераважала эстонскае насельніцтва.
Славутасці
- Музей Айнажскай мараходнай школы.
- Музей пажарнікаў.
- Памятны камень «Белае сонца». Памятны знак, створаны ў 1998 годзе, уяўляе карту марскіх падарожжаў латышскіх маракоў.
Зноскі
- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»(лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі(лат.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Айнажы
- Афіцыйны сайт Салацгрыўскага края(лат.) (англ.)
- Інфармацыя пра Айнажы на турыстычным партале mesta.lv(руск.)
- Інфармацыя пра Айнажы ў тапанімічнай базе даных(лат.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.