wd wp Пошук:

Айнаравічы

Айна́равічы[1] (трансліт.: Ajnaravičy, руск.: Айнаровичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.

Гісторыя

Першае ўпамінанне Айнаравічаў адносіцца да 1526 года. У 1567 годзе вёска згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага як шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце. У XIX стагоддзі — вёска ў складзе маёнтка Мураваны Двор, уласнасць памешчыкаў Няплюевых. У 1816 годзе вёска, 157 рэвізскіх душ, і засценак, 5 рэвізскіх душ мужчынскага полу належалі стацкаму саветніку Івану Няплюеву. З 1838 года ўласнасць генерал-маёра Сцяпана Смаляка і яго жонкі Кацярыны. У 1846 годзе ў вёсцы 38 двароў, 219 жыхароў, вадзяны млын (2 паставы). Паводле рэвізіі 1857 года вёска, цэнтр Айнаравіцкай воласці, у 1870 годзе ў Гайна-Слабодскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

У пачатку XX стагоддзя 26 гаспадарак, якія валодалі 834 дзесяцінамі зямлі, адносіліся да Гайна-Слабодскай сельскай грамады. У 1909 годзе — 96 двароў, 522 жыхары, у 1917 годзе — 112 двароў, 665 жыхароў. У 1941 годзе — 117 двароў, 472 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну карнікі знішчылі 10 двароў, 228 жыхароў вывезлі ў Германію, 44 вяскоўцы загінулі на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1944 годзе загінулі 2 партызаны і 2 савецкія воіны. У 1969 годзе 115 двароў, 331 жыхар. Да 14 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Гайненскага сельсавета[2]. У 2003 годзе 55 двароў, 105 жыхароў, у складзе калгаса «Янушкавічы».[3]

Насельніцтва

  • 2010 год — 71 чалавек
  • 2003 год — 105
  • 1999 год — 125
  • 1969 год — 331
  • 1969 год — 331
  • 1941 год — 472
  • 1917 год — 665
  • 1909 год — 522
  • 1846 год — 219

Помнікі

Курганны могільнік

На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі 12 абкладзеных камянямі курганоў дыяметрам 6—8 м, вышынёй — 0,6—1,1 м.[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Эйна́равічы
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Айнаравічы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 398
  4. Я. Г. Звяруга. Помнікі археалогіі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003. С. 33

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be