wd wp Пошук:

Александроў (пасёлак)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Александроў.

Александро́ў[1] (трансліт.: Alieksandroŭ, руск.: Александров) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на захад мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Гарадзішчанскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім сельсавеце, з 22 ліпеня 1960 года ў Бокатаўскім сельсавеце, з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы).

Планіроўка

Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be