wd wp Пошук:

Пасёлак

Пасёлак — тып буйнога паселішча квартальнага тыпу ў сельскай мясцовасці. Таксама вылучаюць «пасёлкі гарадскога тыпу». Адпаведна, у статыстычных падліках насельніцтва пасёлкаў уключаецца ў склад сельскага насельніцтва, а пасёлкаў гарадскога тыпу — у склад гарадскога насельніцтва. Паводле Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «пасёлак» з’яўляецца нядаўнім запазычаннем з расійскага «посёлок»[1].

Гісторыя

Сфармаваўся ў сярэдзіне — другой палове XX ст. як вынік рэалізацыі праграмы па ўзбуйненні і рэканструкцыі «перспектыўных» паселішчаў. Забудова пасёлкаў вялася паводле тыповага, радзей індывідуальнага праекту (генеральнага плану). У паселішчы вылучаліся наступныя функцыянальныя зоны:

  • адміністрацыйная (праўленне, пошта, ашчадная каса);
  • гандлёвая (комплекс прадуктовых і прамтаварных крамаў);
  • службаў побыту (пункты КБА, лазня, пральня);
  • культурна-адукацыйная (школа, дзіцячы садок, клуб, бібліятэка);
  • жылая (галоўны масіў забудовы);
  • вытворчая (фермы, механічныя майстэрні, перапрацоўчыя прадпрыемствы і г.д.).

Прадугледжвалася добраўпарадкаванне вуліц, пракладка інжынерных сетак (электрычнасць, сувязь, водаправод, каналізацыя), камфартабельная жылая забудова. Жылы масіў забудоўваўся блочнымі двух- чатырохпавярховымі будынкамі з невялікімі прысядзібнымі дзялянкамі і мінімумам гаспадарчых пабудоў. У падобныя паселішча назіраўся прыток працаздольнага насельніцтва, што вяло да заняпаду навакольных (г.зв. «неперспектыўных») вёсак.

Да канца 1980-х у сістэме сельскага рассялення Беларусі акрэсліліся значныя зоны, структуру якіх утварала даволі шчыльная сетка пасёлкаў: Бабруйск — Магілёў — Доўск; Слуцк — Салігорск; наваколле Мінску, Віцебску, Гомелю. Найбольш развітая структура пасёлкаў склалася на лініі Бабруйск — Магілёў[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Пасёлак // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Т. 8: Немарач — Паяць. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 181
  2. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 33—35.

Літаратура

  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бухар-Жыраўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ельнінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Карэліцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Уланскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Усевалажскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Хіславіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ярцаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Архангельскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Курскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ленінградскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be