wd wp Пошук:

Алфёрава (пасёлак, Сафонаўскі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Алфёрава. Алфёрава (руск.: Алфёрово) — пасёлак у Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Уваходзіць у склад Зімніцкага сельскага паселішча.

Геаграфія

Размешчаны ў цэнтральнай частцы вобласці за 32 км на ўсход ад Сафонава, за 263 км ад Масквы, за 4 км на поўдзень ад аўтамагістралі M1, на беразе ракі Дыміца. У пасёлку ёсць чыгуначная платформа Алфёрава на галінцы Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Зімніцкага сельскага паселішча. Пастаяннае насельніцтва — 99 жыхароў (2007)[1].

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны населены пункт быў акупаваны нямецкімі войскамі ў верасні 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе[2].

У савецкі час пабудаваны медпункт, крамы, дом культуры, школа, бібліятэка. Скульптура на брацкай магіле 194 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гадах.

Зноскі

  1. Афіцыйны партал органаў улады адміністрацыі Сафонаўскага раёна Архівавана 15 красавіка 2012 года. (руск.)   (Праверана 29 студзеня 2009)
  2. Зборнік баявых загадаў ВАВ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be