wd wp Пошук:

Альбасетэ

Альбасетэ (ісп.: Albacete) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча, у 127 кіламетрах ад Мадрыда. Насельніцтва горада складае 172 472 чалавек, паводле ацэнак за 2012 год, з’яўляючыся, такім чынам, самым населеным горадам у аўтаномнай супольнасці, хоць яе сталіцай з’яўляецца Таледа.

Гісторыя

Паходжанне горада з’яўляецца нявызначаным, хоць першыя некалькі пацверджанняў яго існавання, знойдзены падчас маўрытанскага панавання ў гэтым рэгіёне. Самая першая згадка аб горадзе адносіцца да 1269 года, калі Альбасетэ быў толькі невялікай вёскай. У 1241 годзе горад быў захоплены хрысціянскім войскам і знаходзіўся пад валадарствам Аларкона.

Каля першай чвэрці XIV стагоддзя вёска стала развівацца і яе насельніцтва павялічвацца. У 1375 годзе Альбасетэ стаў мястэчкам, а праз стагоддзе, у 1476 годзе, каталіцкія манархі дазволілі Альбасетэ раз на тыдзень ладзіць кірмаш.

Падчас паўстання камунерас (15201522), пасля першапачатковага пратэсту, Альбасетэ падтрымаў новага імператара Карла V, а ў 1526 годзе горад быў дараваны як феадальнае ўладанне яго жонцы, імператарцы Ізабеле Партугальскай. На працягу гэтага перыяду ў горадзе пачалося будаўніцтва царквы Сан-Хуан Баўтыста, якая пазней стала саборам.

Эканоміка

Авіяцыйная прамысловасць з’яўляецца адным з асноўных сектараў эканомікі, гэта значыць горад з’яўляецца домам для кампаній Albacete Air і лагістычнага парку, дзе размяшчаюцца іншыя буйныя кампаніі, у горадзе таксама знаходзіцца цэнтр падрыхтоўкі лётчыкаў НАТА[1].

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. “Base Aérea - Aeropuerto” Архівавана 15 студзеня 2012.. Parque Aeronáutico y Logístico de Albacete

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Кастыліі — Ла-Манча Катэгорыя·Муніцыпалітэты паводле правінцый Іспаніі Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Альбасетэ
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be