Таледа
Таледа (ісп.: Toledo) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, сталіца правінцыі Таледа і аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча. Размешчаны да паўднёва-захаду ад Мадрыда на рацэ Таха і з’яўляецца цэнтрам архіепіскапства. Насельніцтва ў 2007 годзе складала 78 618 жыхароў. У 1986 годзе гістарычны горад Таледа быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
Першыя пастаянныя паселішчы на тэрыторыі горада былі крэпасцямі, узведзенымі ў эпоху кельта-іберыйцаў. У 192 годзе да н.э. рымляне заснавалі тут фарпост Талетум (па-лацінску: Toletum). Дзякуючы знаходжанню жалезнай руды каля горада, Таледа ператварыўся ў значны пасёлак, які чаканіў уласныя манеты. Раскопкі шыкоўных віл таго часу сведчаць аб глыбокай раманізацыі паселішча, якое мела свой акведук, да сённяшняга дня цалкам разбураны.
Пасля першых нападаў варвараў былі ўмацаваны антычныя сцены. У 411 годзе горад кароткачасова захапілі аланы. У 418 годзе ён перайшоў да вестготаў і заставаўся іх сталіцай да 711 года. За гэты час Таледа стаў цэнтрам каталіцкага архібіскупства. У Сярэднявеччы Таледскія архібіскупы мелі ўласнае войска і прымалі ўдзел у Рэканкісце і ў іншых ваенных аперацыях іспанскіх каралёў.
Маўры заваявалі сталіцу дзяржавы вестготаў у 712 годзе. Росквіт Таледа пад імем Талайтола прыйшоўся на час іх панавання. Альфонс VI заваяваў горад 25 мая 1085 года. Таледа стаў адной з рэзідэнцый каралёў Кастыліі і заставаўся ёю да 1561 года, пакуль Філіп II не перанёс сваю рэзідэнцыю на 71 км у Мадрыд, які ляжыць якраз пасярод Пірэнейскага паўвострава і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад усіх партоў. Аднак Таледа застаўся рэлігійным цэнтрам.
Знакамітыя жыхары
Эль Грэка жыў у Таледа з 1577 года да сваёй смерці ў 1614 годзе і стварыў тут шматлікія шэдэўры, у тым ліку «Пахаванне графа Оргаса» ў царкве Санта-Томэ.
Гарады-пабрацімы
- Іракліян, Грэцыя
- Ажэн, Францыя
- Ахен, Германія (26 студзеня 1985)
- Вяліка-Тырнава, Балгарыя (25 сакавіка 1983)
- Вяліка-Тырнава[d], Балгарыя (25 сакавіка 1983)
- Гавана, Куба
- Гуанахуата[d], Мексіка (1978)
- Дамаск, Сірыя
- Корпус-Крысты, ЗША
- Маябамба, Перу
- Нара, Японія
- Сант’яга-дэль-Эстэра, Аргенціна
- Таліда, ЗША
- Тэджана[d], Італія
- Цфат[d], Ізраіль
- Эмполі, Італія
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ http://www.toledo-turismo.com/es/toledo-en-la-historia_60 Праверана 3 жніўня 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таледа
- Афіцыйны сайт
- Легенды Таледа
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Кастыліі — Ла-Манча Катэгорыя·Муніцыпалітэты паводле правінцый Іспаніі Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Таледа
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.