wd wp Пошук:

Альхоўскі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альхоўскі сельсавет (значэнні). Альхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Альхоўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альхавецкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альхоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пад’язаўлеўскага сельсавета[1], які 20 мая 1968 года перайменаваны ў Альхоўскі сельсавет з пераносам цэнтра ў вёску Альхоўцы. 16 сакавіка 1987 года ў склад Малагарадзішчанскага сельсавета перададзена вёска Літоўка[2]. 23 снежня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малагарадзішчанскага сельсавета.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1721 чалавек[3], з іх 93,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be