Амбуаз
Амбуаз (фр.: Amboise) — горад на Луары ў сэрцы Францыі (дэпартамент Эндр і Луара), акружаны рэнесанснымі замкамі, сярод якіх найбольш знакамітыя каралеўскі замак Амбуаз і сядзіба Шэнансо. Насельніцтва 12,7 тыс. жыхароў (2006).
Горад з’яўляецца ў хроніках пад 504 годам, калі на «Залатым возеры» пасярод Луары праходзілі перамовы каралёў Хлодвіга I і Аларыха II. Анжуйскі граф Фульк Нера ў XI стагоддзі адабраў ключавы брод праз Луару ў графаў Блуа і ўмацаваў яго ўзвядзеннем высокага данжона, які з гадамі эвалюцыянаваў у Амбуазскі палац.
У XV стагоддзі Амбуаз перайшоў з рук феадальнага сямейства Амбуазаў у каралеўскую казну. Кароль Карл VIII, быўшы выхадцам Амбуаза, прыцягнуў да будаўніцтва новага замка італьянскіх дойлідаў, да якіх у 1515 годзе дадаўся Леанарда да Вінчы, які тутака ж быў і пахаваны (гл. Кло-Люсэ).
У гісторыі Рэлігійных войн з Амбуазскай рэзідэнцыяй звязаны дзве падзеі — Амбуазская змова гугенотаў супраць Гізаў (1560) і Амбуазскі эдыкт аб свабодзе веравызнання (1563). Пры Бурбонах замак запусцеў і руйнаваўся. Каб прадухіліць яго канчатковы знос, Нацыянальная асамблея ў 1872 годзе вярнула яго Арлеанскай дынастыі.
Апроч каралеўскага палаца-замка, у Амбуазе і яго наваколлях добра вядомы дом-музей Леанарда да Вінчы ў Клу, сяміярусная пагада герцага Шуазеля — прыклад захаплення «кітайшчынай», ратуша XVI стагоддзя і познегатычная брама з карыльёнам. У мэрыі г. Амбуаз захоўваюцца пісталеты, адным з якіх падчас дуэлі быў смяротна паранены А.С. Пушкін.
Зноскі
- ↑ Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ http://cassini.ehess.fr/cassini/fr/html/fiche.php?select_resultat=31168
- ↑ база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амбуаз
- Амбоаз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.