wd wp Пошук: ⬜

Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Антанова. Антано́ва[2] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 2,5 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы.

Назва

Назва ўтворана ад ўласнага імя Антон, або вытворнага ад яго прозвішча ці імя па бацьку.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Першае згадванне ў XVIII стагоддзі. У пачатку XX стагоддзя вядома як маёнтак Антонава Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска увайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоны правадыр», працавала кузня.

У канцы чэрвеня 1941 года вёска акупаваная нямецкімі войскамі. У ліпені 1944 года вёска вызваленая.

Каля вёскі Антонава (за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі) размешчаны Геадэзічны цэнтр Рэспублікі Беларусь. Геадэзічны цэнтр пазначаны стандартным геадэзічным трыянгулятарам, што ўяўляе піраміду з трох металічных прэнтаў. Геадэзічны трыянгулятар каля вёскі Антонава быў усталяваны 31 мая 1996 года пасля правядзення экспедыцыі «Белгеадэзіі» і фірмы «Аэрогеокарт». На трыянгулятары ёсць таблічка, на якой напісана «Геаграфiчны цэнтр Рэспублікі Беларусь».

З 2008 года каля вёскі Антонава праводзіцца марафонскі прабег «Геаграфічны цэнтр Беларусі».

Насельніцтва

  • пачатак XX ст. — 21 жыхар
  • 1999 год — 65 жыхароў
  • 2002 год — 32 двары, 60 жыхароў
  • 2010 год — 48 жыхароў

Славутасці

  • Геаграфічны цэнтр Беларусі — на мясцовасці пункт абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

  1. ↑ Верстовка Беларуси - центральная часть
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be