wd wp Пошук:

Апочка

Апочка[2] (руск.: Опочка) — горад1777 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Апочацкага раёна Пскоўскай вобласці. Насельніцтва 13,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1414 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Вялікая (басейн Пскоўскага возера), за 130 км ад Пскова.

Лясная гаспадарка, харчовая прамысловасць.

Гісторыя

Першае ўмацаванае паселішча на месцы Апочкі існавала ў XIV стагоддзі пад назвай Каложа. У 1406 годзе яно было разбурана войскамі Вітаўта. Восенню 1414 года паселішча было адноўлена пад новай назвай, якую яно атрымала ад вапнякоў, што ўсцілалі рачное дно. У XV стагоддзі Апочка мела земляны вал і драўляныя сцены. Пачынаючы ад 1426 года паселішча вытрымала некалькі аблог Вялікага Княства Літоўскага, Лівонскага ордэна і Рэчы Паспалітай.

Неўзабаве тэрыторыя горада павялічылася, і апроч Верхняга горада (вала) з’явіўся і Ніжні. У XVI стагоддзі ў Апочцы меліся два манастыры — жаночы Успенскі і мужчынскі Мікольскі (скасаваныя ў 1764 годзе).

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Численность населения районов Псковской области на 1 января 2010 г. Псковстат
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. — карта Пскоўскай вобласці
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 98.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be