wd wp Пошук:

Арзамас

Арзамас (руск.: Арзамас) — горад (1719) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 107,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1578 годзе.

Горад размешчаны ў цэнтры правабярэжнай часткі вобласці, ва ўзгорыстай мясцовасці на высокім правым беразе ракі Цёша (прыток Акі) за 110 км ад Ніжняга Ноўгарада, за 410 км ад Масквы на скрыжаванні чыгуначных магістраляў.

Развіта машынабудаванне, радыё- і прыборабудаванне, будаўнічая індустрыя, харчовая прамысловасць.

Гісторыя

Назва горада эрзянскага паходжання (эрзянскай мова — адна з мардоўскіх моў фіна-угорскай сям’і) і азначае «мілы» або «родная зямля».

Арзамас быў закладзены як горад-крэпасць у 1552 годзе па загадзе Івана Грознага. Аднак афіцыйна быў заснаваны толькі ў 1578 годзе. Горад адыграў важную ролю ў абароне паўднёва-ўсходніх межаў Расіі. У XVII ст. праз Арзамас ішлі шляхі з Масквы на паўднёвы ўсход краіны. У 1669—1671 гадах ён быў адным з цэнтраў сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Сцяпана Разіна. У XVIII ст. Арзамас становіцца правінцыяльным горадам, па колькасці насельніцтва толькі крыху саступаючы Ніжняму Ноўгараду. Дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу, на скрыжаванні дзясятка шляхоў, Арзамас стаў хутка развівацца. З сярэдзіны XVIII ст. пачынаецца «залаты век» Арзамаса, значна павялічылася колькасць жыхароў, развіваецца гандаль і прамысловасць. Арзамаскія купцы хутка багацелі.

Цяперашняя горадабудаўнічая структура Арзамаса склалася ў канцы XVIII — 1-й палове XIX ст. У вялікай колькасці будаваліся цэрквы — да пачатку XIX ст. іх налічвалася 36, прычым многія з іх па памерах і багацці аздаблення не саступалі маскоўскім.

Вядомыя асобы

З Арзамасам звязаны імёны многіх выдатных людзей. Тут нарадзіліся Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Сергій (1867—1944), архітэктар М. П. Карынфскі (1788—1851), жывапісец-педагог А. В. Ступін (1776—1861). У 1901 годзе ў Арзамасе адбываў ссылку Максім Горкі, у 1912—1918 гадах жыў Аркадзь Гайдар. Ураджэнцы Арзамаса таксама:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be